З 16 па 22 верасня ў ДУА «Яслі-сад № 8 в. Агарэвічы» праходзіць тыдзень Еўрапейскай мабільнасці.
17 верасня 2020 г. у рамках гэтага тыдня ў установе дашкольнай адукацыі прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы па адзіным дню бяспекі дарожнага руху. Ва ўсіх узроставых групах прайшлі тэматычныя гутаркі з выхаванцамі, навучальныя гульні. Дзеці малявалі, ляпілі і чыталі творы мастацкай літаратуры на тэматыку бяспекі дарожнага руху. Уся праца была накіравана на прымяненне атрыманых ведаў выхаванцамі ў паўсядзённым жыцці.

А самым яркім момантам дня сталі велагонкі сярод работнікаў нашай ўстановы! Перамагла дружба!


