15 мая ў нашай дашкольнай установе прайшла прэзентацыя рэалізацыі метадычнага праекту "Ад якасці адукацыі – да якасці жыцця" на тэму "Фарміраванне асноў экалагічнай культуры ў дзяцей дашкольнага ўзросту".

Загадчык Гарбач Л.М. расказала прысутным якая вядзецца мэтанакіраваная работа па экалагічным выхаванні дзяцей у адукацыйнай дзейнасці. Адміністрацыяй ДУА была перагледжана сістэма кіравання адукацыйнай установай: была створана творчая група педагогаў, клуб для бацькоў, унесены змяненні ў работу апякунскага савету, прыцягнуты дадатковыя аб'екты сацыяльнага асяроддзя. У красавіку ў дзіцячым садку прайшоў агульны бацькоўскі сход, на якім бацькі азнаёміліся з выбраным напрамкам выхавання дзяцей, адзначылі актуальнасць гэтай тэмы на сучасны момант.

Таксама Людміла Мікалаеўна адзначыла, што сіламі педагогаў і бацькоў ствараецца развіваючае экалагічнае асяроддзе: экалагічная сцежка, высаджаны фруктовы сад, абнаўляюцца куткі ў групах (эксперыментальныя, прыродныя).
Значна ўзбагаціўся раслінны свет на ўчастку, былі праведзены экалагічныя акцыі па азеляненні і добраўпарадкаванні ўчасткаў.

Загадчык адзначыла: "Мы бачым, што сістэма экалагічнага кіравання ва ўстанове адукацыі не можа існаваць ізалявана ад адукацыйнага працэсу, работы з бацькамі, сацыяльнымі партнёрамі. Сістэма экалагічнага кіравання праз усе ўзроўні кіравання і ўплывае на выхаванне дзіцяці".

Усе прысутныя адзначылі, што работа калектыва вядзецца у правільным накірунку.