Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

07.03.25

Міжнародны жаночы дзень

Міжнародны жаночы дзень-гэта як раз тое самае свята, калі мы можам падзякаваць сваім матулям за ўсё добрае, што яны зрабілі для нас, выказаўшы сваю любоў і клопат. Гэты дзень сагрэты прамянямі сонца, жаночымі ўсмешкамі і ўпрыгожаны россыпам кветак. Бо матуля-гэта самы дарагі чалавечак у свеце! Бо мы абавязаны ёй сваім з'яўленнем, бо яна, недасыпаючы начамі, спявала нам калыханку і менавіта яна заўсёды зразумее, даруе, дапаможа і падставіць цёплае плячо, у цяжкую хвіліну.

 

 

 

6 сакавіка ў нашым дзіцячым садку прайшоў ранішнік, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню 8 сакавіка. Дзеці з радасцю чакалі гэтай падзеі.

 

 

Падрыхтоўка пачалася задоўга да наступлення свята. Выхавальнікі разам з музычным кіраўніком развучвалі з дзецьмі вершы, праводзілі гутаркі, развучвалі песні і танцы. Да дзяцей у госці прыйшлі Сонейка і бабуля Шапакляк, якія падарылі прысутным радасны настрой, весялосьць і запал. Дзеці выконвалі кранальныя і душэўныя песні для мам і бабуль, расказвалі вершы, танцавалі.

 

Сваімі выступленнямі выхаванцы падарылі мамам і бабулям шмат добрых слоў, пяшчоты і ўвагі. Нечаканым момантам былі падарункі, зробленыя рукамі дзяцей. Свята прайшло ў цёплай, душэўнай атмасферы. Удзельнікі атрымалі масу уражанняў і зарадзіліся пазітыўнымі эмоцыямі на ўсе святочныя дні.