Сям’я - галоўнае ў жыцці кожнага чалавека. У Рэспубліцы Беларусь падтрымка сям’і з'яўляецца нацыянальным прыярытэтам. Сям’я выступае найважнейшай крыніцай фарміравання і развіцця асобы, станаўлення чалавечых якасцей, назапашвання і перадачы традыцый,духоўных і маральных каштоўнасцей.
Штогод 14 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень маці, 21 кастрычніка – Дзень бацькі, з 14 па 21 кастрычніка – тыдзень бацькоўскай любові.
У нашай установе прайшлі забаўляльныя праграмы, святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя бацькам. Выхаванцы рыхтавалі сваімі рукамі падарункі для самых дарагіх і любімых, развучвалі танцы, вершы, песні. Мамы і таты таксама прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прымалі актыўны ўдзел ў конкурсах. Усе атрымалі зарад пазітыву і добрага настрою.