Самая галоўная каштоўнасць у кожнага чалавека – гэта здароўе, таму ў нашым дзіцячым садзе вялікая ўвага надаецца выхаванню здаровага дзіцяці. Вырасці здаровым, спрытным, моцным дапамагае спорт. Займацца фізкультурай карысна, а вясёлай фізкультурай – удвая,бо кожная хвіліна заняткаў спортам падаўжае жыццё чалавека на адну гадзіну, і нават і больш. Не верыце? Праверце самі!
“З фізкультурай мы дружныя!” – так называўся вольны час, які прайшоў у нас у дзіцячым садку. Удзельнікамі сталі выхаванцы старшай групы. Дзве каманды спаборнічалі ў сіле, спрыце і кемлівасці.
Дзеці атрымалі задавальненне ад мерапрыемства, зарад бадзёрасці і масу станоўчых эмоцый. Сёння прайграўшых няма! Кожны ўдзельнік атрымаў маленькую перамогу!
Маленькую, але пераканаўчую перамогу над самім сабой!