Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.01.2022

Свята «Каляда»

Сёння ў нашым дзіцячым садку прайшло свята «Каляда», якое стала ўжо традыцыйным. Кожны год дзеці старшай групы развучваюць песні-калядкі, вершы, апранаюцца ва ўборы і адпраўляюцца калядаваць па дзіцячым садку.

Яны абыходзяць кожную групу, кожнага супрацоўніка, спяваюць ім песні, славяць гаспадароў, жадаюць ім усіх даброт і, вядома, просяць пачастунка. І кожны рады паднесці рабятам свой дар: хто прысмакі, а хто і пірагі. Калі дзеці абышлі ўвесь дзіцячы сад, пачынаецца традыцыйнае чаяванне з пірагом і прысмакамі, з вясёлымі абмеркаваннямі і спрэчкамі.

Свята «Каляда» не толькі прыносіць радасць нашым дзецям, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў свайго народа, самім прачуць усё хараство народных свят і гулянняў.

Дзеці атрымалі станоўчыя эмоцыі і зарад радасці на цэлы дзень. Кожнае дзіця панясе дадому масу радасных уражанняў.