Разделы сайта

Главная

Архив новостей

07.03.2023

8 Сакавіка - Міжнародны жаночы дзень

8 Сакавіка - Міжнародны жаночы дзень, свята пяшчоты, ласкі і прыгажосці. 8 Сакавіка ў дзіцячым садзе - свята, якое сімвалізуе сабой прыход вясны. Асаблівых віншаванняў удастойваюцца нашы любімыя матулі, бо для кожнага чалавека маці - самы блізкі і родны чалавек на зямлі.

У нашым дзіцячым садку 7 сакавіка прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы. Падрыхтоўка пачалася задоўга да наступлення свята.

З дзецьмі развучвалі вершы, праводзілі гутаркі, развучвалі сцэнкі, песні і танцы. Для любімых матуль і бабуль прыгатавалі падарункі: віншавальныя паштоўкі, якія зрабілі сваімі рукамі. Усюды панавала атмасфера свята.

Дзеці прыйшлі на ранішнік прыбраныя, вясёлыя ў прадчуванні свята. І іх спадзяванні спраўдзіліся. Дзеці сваімі вершамі, танцамі, песнямі і сцэнкамі падарылі мамам шмат добрых слоў, пяшчоты і ўвагі.

Паглядзеўшы выступленні сваіх дзяцей, многія маці былі расчуленыя да слёз. Усе былі вельмі задаволены і ганарыліся поспехамі сваіх дзяцей. Свята прайшло ў дружнай, вясёлай і добразычлівай атмасферы.