Разделы сайта

Главная

Архив новостей

15.03.2023

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь-дзяржаўнае свята, якое адзначаецца штогод у краіне 15 сакавіка.

Важнай састаўляючай адукацыйнага працэсу з'яўляецца фарміраванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту патрыятызму і грамадзянскасці, выхаванне адказнасці за сучаснасць і будучыню Айчыны.

З гэтай мэтай педагогі з выхаванцамі старэйшай групы і 1 класа правялі заняткі на тэмы прававога выхавання, прагледзелі навучальную прэзентацыю "Я – грамадзянін Беларусі!". Выхавальнікі расказалі дзецям, што гэта самы галоўны закон краіны, у якім апісаны ўсе правы і абавязкі грамадзян. Яго абавязаны выконваць усе-і дарослыя, і дзеці. На занятках быў выкананы Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

У гутарцы-разважанні па тэме "Мае правы" дзеці замацавалі паняцці: "Маё права на імя", "Я маю права жыць і выхоўвацца ў сям'і", "Я маю права на медыцынскае абслугоўванне», "Я маю права на адукацыю". Як вынік, выказванні выхаванцаў пра тое, што для міру і парадку ў грамадстве неабходна ведаць і строга выконваць законы. А яшчэ, кожны з удзельнікаў гутаркі засвоіў, што ў грамадзян Рэспублікі Беларусь ёсць не толькі абавязкі, але і правы. Прычым, у дзяцей правоў значна больш, чым у дарослых, і ніхто не можа пазбавіць іх таго, што гарантавана дзяржавай.

Значнасць падобных мерапрыемстваў вызначана тым, што выхоўваючы паўнапраўных грамадзян Рэспублікі Беларусь, мы будуем сваю будучыню, будучыню сваёй краіны.