Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.10.2023

"Ліст аб Беларусі"

18 кастрычніка ў дашкольнай установе прайшло выхаваўча-патрыятычнае мерапрыемства "Ліст аб Беларусі". Яго мэта – пашырэнне ўяўленняў выхаванцаў аб гістарычным мінулым нашай Радзімы, подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, замацаванне ўяўленняў аб прыродных сімвалах Беларусі, развіццё цікавасці і павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, выхаванне пачуцця гонару за сваю краіну, яе народ і культуру талерантнасці.

Выхавальнік старшай групы расказала выхаванцам аб розных прафесіях людзей, якія абараняюць нашу Радзіму, а таксама аб прафесіі пракурора. Растлумачыла аб тым, што работнікі гэтага ведамства сочаць за выкананнем законаў і за тым, каб у нашай краіне заўсёды былі мір, парадак, спакой і бяспека.

Праз усё мерапрыемства была працягнута нітачка патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці маленькіх беларусаў. Рабяты гулялі, спявалі, гутарылі аб роднай Беларусі.