Разделы сайта

Главная

Архив новостей

15.03.2024

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка адзначаецца важнейшае дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Ужо ў дашкольным узросце мы знаёмім дзяцей з асноўнымі палажэннямі Канстытуцыі, выхоўваем любоў, павагу і гонар за Радзіму, прывіваем пачатковыя прававыя веды, фарміруем прававую культуру праз заняткі і святочныя мерапрыемствы.

Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у нашым дзіцячым садку прайшло мерапрыемства. “Мы - грамадзяне Беларусі”, якое было адкрыта выкананнем Дзяржаўнага Гімна Рэспублікі Беларусь.

На мерапрыемстве дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні: “Угадай права”, “Збяры герб”, “Збяры сцяг Рэспублікі Беларусь”. Выхаванцы старшай групы пазнаёміліся з паняццем “закон”, “парадак”, “права”, паўтарылі дзяржаўную сімволіку: сцяг і герб.