Дзень народнага адзінства-гэта адно з самых значных святаў у нашай краіне, якое адзначаюць штогод 17 верасня.
У гэты дзень у нашай установе дашкольнай адукацыі прайшло выхаваўчае мерапрыемства для выхаванцаў старшай рознаўзроставай групы “Мы беларусы і тым ганарымся!”.
У пачатку мерапрыемства дзеці выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Выхаванцам патлумачылі, што 17 верасня - свята для кожнага беларуса!


Для дзяцей была праведзена віктарына “Мая Радзіма-Рэспубліка Беларусь”. Таксама на працягу дня прайшлі розныя гульні і конкурсы, якія спрыялі згуртаванню калектыву. Дзеці гулялі ў гульні, малявалі і стваралі плакаты.

Кожны з выхаванцаў змог выказаць сваю любоў да Радзімы праз творчасць. Такія мерапрыемствы дапамагаюць ўмацаваць сяброўскія сувязі паміж дзецьмі і стварыць атмасферу ўзаемаразумення.
