21.11.2024 г. ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя адзінаму дню бяспекі дарожнага руху.

Асноўнай мэтай правядзення мерапрыемства з'яўляецца фарміраванне ўяўленняў дзяцей аб правілах дарожнага руху і дарожных знакаў. З дзецьмі гутарылі аб бяспечных паводзінах на дарозе, разглядалі карцінкі, ілюстрацыі з выявай дарожнай сітуацыі. Выхаванцы адгадвалі загадкі аб дарожных знаках, гулялі ў гульні “Падбяры знак”, “Можна – нельга”, лато “Дарожныя знакі”.

У выніку праведзенай работы дзеці пашырылі свае ўяўленні аб правілах дарожнага руху, У дзяцей выпрацавалася патрэба ў захаванні правіл дарожнага руху. Дзень прайшоў вельмі плённа і пакінуў у дзяцей шмат уражанняў. Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам дабіцца значных вынікаў.
