Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.02.2024

Дзень абаронцаў Айчыны

Кожны год у канцы зімы, 23 лютага, усе мы адзначаем свята - дзень абаронцаў Айчыны.Гэта свята сапраўдных мужчын - смелых і адважных, спрытных і надзейных, а таксама свята хлопчыкаў, якія вырастуць і стануць абаронцамі Айчыны.

У нашым дзіцячым садку выхавальнікі правялі з дзецьмі гутаркі, тэматычныя заняткі, чыталі апавяданні пра армію.Выхаванцы падрабязна даведаліся аб тым, хто такія абаронцы Айчыны, аб розных родах войскаў, аб ваенных прафесіях і прадэманстравалі свой спрыт і сілу ў спартыўнай эстафеце, у якой удзельнічалі не толькі хлопчыкі, але і дзяўчынкі, праяўлялі кемлівасць і спрыт. Усе атрымалі эмацыйны зарад, а хлопчыкі — жаданне служыць у радах беларускага войска!

Дзеці прыгатавалі падарункі для сваіх татаў і дзядуляў.

Свята 23 лютага ў дзіцячым садку - добрая нагода для выхавання ў дашкольнікаў пачуцця дачынення да лепшых традыцый сваёй Радзімы, фарміравання ў дзяцей гонару за слаўных абаронцаў Айчыны, якія стаяць на варце міру і спакою ў роднай Беларусі.